Эканамічны агляд

18 августа 2013

Пачым сёння квадратны метр на другасным рынку сталічнага жылля, і чаму нават улетку расце попыт на кватэры? Як падатковыя органы будуць змагацца з заробкамі ў канвертах, i да каго прыйдзе бясплатная Мэры Попінс? Кожную нядзелю ў нашым эфіры - эканамічны агляд.


Наталля Кузьміцкая знайшла адказы на самыя актуальныя фінансавыя пытанні…


Агляд прапаноў на рынку куплі - продажу жылля паказаў - цэны і попыт працягваюць расці. З-за змяншэння аб'ёмаў будаўніцтва ў Мінску цэны на другасным рынку выраслі амаль на 30% з пачатку года. Жыхары сталіцы актыўна купляюць кватэры ў старых, савецкай пабудовы, дамах. Апошнія асабліва папулярныя з прычыны сваёй малой плошчы, а значыць, больш нізкай канчатковай цаной кватэры. На якой жа адзнацы спыніўся квадратны метр рынку другаснага жылля - у каментарыі эксперта.


Падатковая пачала вайну з заробкамі ў канвертах. Толькі за гэты год праваахоўныя органы схапілі за руку амаль 700 нядобрасумленных прадпрымальнікаў, больш за ўсё такіх парушэнняў у Мінску. Раскрыць шэрую схему вельмі складана, бо калі наёмны работнік дасць паказанні аб выплаце яму неафіцыйнай зарплаты, то менавіта ён, работнік, а не наймальнік, будзе абавязаны выплаціць утоеныя падаткі. Зразумела, што караць самога сябе рублём ахвотнікаў мала. Падатковая хоча ліквідаваць дадзеную праблему, тады выяўленых фактаў неафіцыйных зарплат стане на парадак больш.


І яшчэ адна актуальная навіна. У 2014 годзе павялічыцца памер дапамогі на двайнят, дзеці са шматдзетных сем'яў атрымаюць скідку ў 50 і 100% на абанемент у басейн, а сем'і, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, змогуць скарыстацца паслугамі бясплатнай няні.


Гэта была самая апошняя інфармацыя ад нашых экспертаў. Мы сочым за эканамічнымі падзеямі регіёну. Глядзіце выпускі нашай рубрыкі і надалей. Сустрэнемся ў гэты ж час у наступную нядзелю.