Аб гэтым сёння заявіў журналістам дзяржсакратар Рыгор Рапота. Прэс-канферэнцыя з прадстаўнікамі СМІ праходзіць напярэдадні Дня яднання Беларусі і Расіі. Нягледзячы на тое, што летась двухбаковы тавараабарот знізіўся на 27%, памер бюджэту Саюзнай дзяржавы сёлета не паменшаны, ён застаўся на ранейшым узроўні. Больш за палову саюзнага бюджэту ідзе на навукова-тэхнічныя праграмы, якія маюць дзве мэты: развіццё супрацоўніцтва навукоўцаў дзвюх краін і стварэнне інавацыйнага прадукту.
Таксама сёння ў гонар свята ў культурным цэнтры пасольства Беларусі прайшла выстава, прысвечаная Дню яднання дзвюх краін. Праз фатаграфіі і дакументы, можна ўбачыць палітычнае, эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі за гады дзеяння Саюзнай дзяржавы.













