Эканамічныя пытанні супрацоўніцтва

7 октября 2014
Эканамічныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі сёння сталі галоўнымі на сустрэчы ў Сочы прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым. На думку беларускага прэм'ера, дынаміка развіцця адносін дзвюх краін носіць пазітыўны характар. На дадзеным этапе вядзецца праца па падрыхтоўцы бюджэту, а таксама прапрацоўваюцца пытанні кааперацыі ва ўмовах стварэння Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Дзмітрый Мядзведзеў у сваю чаргу адзначыў: цяжкая праца па падрыхтоўцы бюджэту ў Расіі ўжо завершаная, і выказаў надзею, што ва ўрадзе Беларусі ўсё таксама пройдзе ў штатным рэжыме.