Эканамічныя вынікі цяперашніх візітаў Прэзідэнта Беларусі не прымусілі сябе чакаць

25 марта 2013
У Беларусь ідзе інвестар і з намі хочуць супрацоўнічаць. І сёння сваю ацэнку развіццю беларускай эканомікі далі эксперты МВФ. Група назіральнікаў завяршыла сваю працу ў Беларусі. Гэта ўжо чацвёрты маніторынг пасля выдзялення краіне крэдыту stand-by у памеры 3 з паловай мільярдаў долараў. За 10 дзён эксперты фонду паспелі правесці кансультацыі ва ўрадзе і Нацбанку, адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі акадэмічных і дзелавых колаў. У цэлым эксперты фонду адобрылі ўстаноўлены ўрадам на 2013 год мэтавы паказчык збалансаванага бюджэту і курс жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі, якога прытрымліваецца Нацбанк, у момант, калі Беларусь увайшла ў перыяд пікавых выплат па знешніх пазыках.
На сустрэчы з журналістамі кіраўнік місіі Дэвід Хофман выказаў удзячнасць уладам краіны і іншым партнёрам за канструктыўны і адкрыты характар дыскусій.