Экафуд! Фермер-наватар павялічвае маштаб вытворчасці

8 апреля 2020
Цэнтр развіцця козагодоўлі ў Мінскай вобласці. Пад Дзяржынскам дырэктар племянной казінай фермы плануе атрымліваць штогод тысячу тон карыснага малака. Амбіцыйны праект Дзмітрый Крылоў рэалізуе да канца года. Прасторныя ангары на паўтары тысячы галоў ўжо гатовы, зараз вядзецца будаўніцтва аўтаматызаванага даільнага комплексу. 

Так званая карусель зможа адначасова абслугоўваць 500 жывёл. А стары будынак фермы будзе перааснашчаны пад міні-завод. З фермерам-наватарам сустрэлася Юлія Токар.

Гаспадыня фермы Галіна Крылова ведае літаральна кожнага свайго гадаванца. Пад яе пільнай увагай гэтыя ручныя казляняты рэгулярна атрымліваюць ежу - частуюцца па пяць разоў на дзень. Праз некаторы час маленькія пастаяльцы з ўтульных ясляў пераедуць у больш прасторныя боксы. 

Гаспадары фермы вырашылі павялічыць маштаб сваёй вытворчасці і замахнуліся на амбіцыйны праект. Цэнтр развіцця козагадоўлі плануюць адкрыць ўжо напрыканцы года. Адзіны такі ў нашай краіне! Сучасныя апартаменты для размяшчэння трох тысяч коз ўжо гатовы. Зараз вядзецца будаўніцтва аўтаматызаванага даільнага комплексу. Так званая карусель зможа адначасова абслужыць паўтысячы жывёл. 

Пераабсталявання з энтузіязмам чакаюць і работнікі фермы.


І калі ў 2019 годзе ў гэтым даільным комплексе атрымалі 260 тон малака, то сёлета плануюць выйсці на 300, а з новым цэнтрам развіцця лічба павялічыцца ўтрая і дасягне тысячу тон за год.

Дарэчы, стары будынак фермы таксама мадэрнізуюць і ператвораць у міні-завод, дзе змогуць за суткі перапрацоўваць пяць тон малака. Менавіта ў казіным - менш лактозы і значна больш вітамінаў. Паспрабаваць карысную прадукцыю можна ва ўсіх буйных магазінах сталіцы. На прылаўках казіны камамбер, пармезан, ёгурты з ягадамі, тварог. Больш за трэць экапрадукцыі арганічнай гаспадаркі адпраўляецца ў Расію.