Егіпет зацікаўлены пашыраць супрацоўніцтва з Мінскай вобласцю ў машынабудаўнічай сферы

16 ноября 2018

Парламенцкая дэлегацыя арабскай рэспублікі ў гэтыя хвіліны на БелАЗе. Мы толькі што атрымалі кадры з Жодзіна. Гасцей асабліва зацікавіла вытворчасць звышцяжкіх машын. Правялі і тэст-драйв 450-тонніка - самага вялікага кар'ернага самазвала ў свеце.

Падрабязнасці наведвання парламенцкай дэлегацыяй Егіпта жодзінскага БелАЗа - у вячэрнім эфіры.