Эфектыўнасць кіравання сістэмай дзяржзакупак абмяркоўваюць на семінары ў Мінску

3 сентября 2018

Эксперты Сусветнай гандлёвай арганізацыі і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, а таксама прадстаўнікі дзяржорганаў Беларусі і бізнесу абмяркоўваюць у гэтыя хвіліны ў Мінску эфектыўнасць кіравання сістэмай дзяржзакупак. У чэрвені наша краіна атрымала статус назіральніка пры камітэце па дзяржзакупках СГА і зараз можа ўдзельнічаць у дыскусіях на пляцоўцы гэтай міжнароднай арганізацыі, а таксама да ўступлення ў яе ацэньваць усе перавагі для прадпрыемстваў, якія могуць пашырыць геаграфію продажаў, і меры па абароне ўласнага рынку.

На семінары азнаёмяць і з нашым абноўленым законам аб дзяржзакупках. Дакумент пачне дзейнічаць у наступным годзе. Галоўны прынцып - празрыстасць працэдур і скарачэнне пасрэднікаў.