Эфектыўнасць экспарту нафтапрадуктаў абмяркавалі у Палацы Незалежнасці

21 января 2020
Альтэрнатыўныя пастаўкі, рэзервы росту і прагнозы сусветнага рынку. Эфектыўнасць экспарту нафтапрадуктаў абмяркавалі ў Палацы Незалежнасці. Зараз увесь нафтахімічны комплекс  працуе ў няпростых умовах. Падатковы манеўр асноўнага пастаўшчыка сыравіны не пайшоў на карысць рэспубліканскаму бюджэту.  Таксама і заводы,  арыентаваныя на перапрацоўку, адчуваюць розніцу. Каб узмацніць свае пазіцыі, патрэбныя альтэрнатыўныя варыянты паставак. Чым больш апор - тым лепш. Мэта - закупляць на расійскім рынку 30-40 працэнтаў ад неабходных аб'ёмаў нафты. 


Нафтавае пытанне

Нагадаем, з пачатку года расійскія кампаніі спынілі пастаўкі сыравіны на беларускія НПЗ. Прычынай сталі цэнавыя рознагалоссі. Яшчэ ў канцы снежня Аляксандр Лукашэнка  даручыў скласці альтэрнатыўныя кантракты для бесперабойнай працы беларускіх заводаў. Ужо заўтра ў літоўскі порт Клайпеда будзе прывезена партыя нарвежскай нафты. 80 000 тон сыравіны прызначаныя для перапрацоўкі на наваполацкім "Нафтане".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя