Эфектыўна прасоўваць беларускую прадукцыю на знешнія рынкі

15 июля 2014
Як эфектыўна прасоўваць беларускую прадукцыю на знешнія рынкі, сёння абмеркавалі 65 паслоў нашай краіны з прадстаўнікамі прадпрыемстваў-экспарцёраў. Сустрэча прайшла ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. Цяпер у многіх айчынных кампаній з'явіцца магчымасць паўдзельнічаць у аўкцыёнах і тэндарах. Ужо ёсць вынікі: сумеснае беларуска-японскае прадпрыемства па выпуску лазернай тэхнікі заняло значную долю рынку лазераў у Краіне ўзыходзячага сонца. Беларускія вытворцы шукаюць нішы для свайго тавару ў Эфіёпіі, Ізраілі, Туркменістане, Славеніі.
У верасні ў беларускую сталіцу запланаваны афіцыйны візіт 70 прэзідэнтаў японскіх фірм. У сферы інтарэсаў - інфармацыйныя і IT-тэхналогіі. Таксама на восень запланаваны візіт прадстаўнікоў нашых дзелавых колаў у Эфіёпію.