Адзіныя нормы бязмытнага ўвозу тавараў - у дзяржавах-членах ЕАЭС

2 декабря 2015

Адзіныя нормы бязмытнага ўвозу тавараў будуць устаноўлены на тэрыторыі дзяржаў, што ўваходзяць у ЕАЭС. Гэта датычыцца рэчаў асабістага карыстання, якія перасылаюць па пошце або праз інтэрнэт-гандаль. Такую прапанову сёння разгледзелі на пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі. На сустрэчы таксама абмеркавалі праекты, звязаныя з рэгуляваннем алкагольнага рынку ЕАЭС, а таксама падатковую палітыку ў галіне акцызаў на тытунёвыя вырабы. Усяго ж члены Савета разгледзелі каля 40 дакументаў, накіраваных на паглыбленне эканамічнай інтэграцыі краін-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама пытанні спалучэння ЕАЭС і "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху".