Адзіны ў СНД рабатызаваны малочна-таварны комплекс пабудавалі ў Камянецкім раёне

8 февраля 2021

З мабільным прыкладаннем і 3D-камерамі - адзіны ў СНД рабатызаваны малочна-таварны комплекс пабудавалі ў Камянецкім раёне. У даільнай зале працуе ўсяго адзін чалавек. А даведацца інфармацыю па кожнай жывёле можна, адкрыўшы прыкладанне. Мадэрнізацыю правялі, каб знізіць чалавечы фактар і павысіць прадукцыйнасць. Як новыя тэхналогіі павялічваюць патэнцыял прадпрыемства - даведаемся ў сюжэце Марыі Тройніч (відэа).