ЕБРР палепшыў прагноз па росце ВУП Беларусі на 2017 год да 1,5 %

8 ноября 2017

Аптымістычны прагноз ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. У сваім дакладзе аб рэгіянальных эканамічных перспектывах банк палепшыў прагноз па росце ВУП Беларусі на 2017 год да паўтара працэнта. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе, размешчаным на яго сайце.

А ў наступным годзе беларуская эканоміка, паводле дакумента, вырасце на 2 %. Банк таксама палепшыў прагноз па росце ВУП Расіі на гэты год да 1,8 %.