ЕБР выдзеліць 100 мільёнаў долараў на фінансаванне абаротнага капіталу і інвестпраграмы Беларуськалія

15 мая 2019

Еўразійскі банк развіцця выдзеліць 100 мільёнаў долараў на фінансаванне абаротнага капіталу і інвестпраграмы Беларуськалія. Крэдытнае пагадненне падпісана сёння ва ўрадзе. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас адзначыў, што за час супрацоўніцтва з банкам рэалізавана 30 праектаў прыкладна на мільярд долараў. Зараз у розных сектарах працуе яшчэ 6 сумесных праграм. Бакі выказалі ўпэўненасць, што праект банка з Беларуськаліем стане новым імпульсам для наладжвання яшчэ больш цеснага ўзаемадзеяння.