ЕАЭС і Іран падпісалі часовае пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю

17 мая 2018

Часовае пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Іранам сёння было падпісана ў Астане ў рамках эканамічнага форуму. Дакументам прадугледжаны эфектыўны механізм вырашэння спрэчак, у тым ліку арбітраж.

За тры гады бакі павінны прыйсці ўжо да поўнафарматнага пагаднення. Цікавасць да дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза выяўляюць усё больш краін.

На нядаўнім саміце ЕАЭС у Сочы статус дзяржаўнага назіральніка ў арганізацыі атрымала Малдова. Адзначым, ЕАЭС ужо ледзь больш за 3 гады. Аднак некаторыя планы дагэтуль чакаюць увасаблення. На гэтым зрабіў акцэнт і Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што першачарговая задача - ператварыць ЕАЭС у саюз роўных: без бар'ераў і з адзінымі рынкамі. Наша краіна - як адна з стваральнікаў саюза - ініцыюе паскарэнне працэсу ў гэтым кірунку.