Нарасціць экспарт, а таксама палепшыць фінансавыя і вытворчыя паказчыкі імкнецца Беллёгпрам. Канцэрн стварае швейны і трыкатажны холдынг. Асновай яго будзе гандлёвая марка "Світанак". Сёння прадпрыемствы Беллёгпрама вырабляюць больш за 75 % адзення і абутку, што выпускаюцца ў краіне, і пастаўляюць сваю прадукцыю ў 56 краін свету.
І сёння журналістам упершыню паказалі беларускія джынсы. Беллёгпрам яшчэ ў пачатку года заявіў, што зоймецца іх вытворчасцю. Прычым рэкламу джынсаваму пінжаку зрабіў асабіста намеснік старшыні канцэрна, прыйшоўшы ў навінцы на прэс-канферэнцыю. У свабодны гандаль джынсы беларускай вытворчасці паступяць у канцы ліпеня. Каштаваць яны будуць на ўзроўні добрых брэндавых рэчаў, бо ў класічную тканіну дададзены льняныя валокны. Акрамя таго, у краіне з'явіцца і аўтлет беларускага адзення і абутку з добрымі скідкамі.













