Двухпавярховы аэраэкспрэс беларуска-швейцарскай вытворчасці прыбыў у Маскву

13 ноября 2014
Першы з 25 двухпавярховых цягнікоў для расійскай кампаніі аэраэкспрэс сумеснай беларуска-швейцарскай вытворчасці прыбыў у Маскву. Сёння электрычку Штадлер прадэманстравалі кіраўніцтву горада і СМІ. Першы з цягнікоў сабраны ў Швейцарыі, пусканаладачныя работы вяліся ўжо ў Беларусі. У будучыні ў Расію будуць пастаўляць электрычкі, сабраныя пад Мінскам. Яны будуць ажыццяўляць перавозкі пасажыраў паміж Масквой і трыма сталічнымі аэрапортамі. Мэр расійскай сталіцы ахарактарызаваў гэты праект як тэхналогіі зусім новага пакалення і адзначыў крайнюю неабходнасць такіх цягнікоў для Масквы.

Новы цягнік унікальны для расійскіх чыгунак і моцна адрозніваецца ад наяўнага парку аэраэкспрэсаў у першую чаргу надзейнасцю, бяспекай і камфортам. Цягнік зможа развіць хуткасць да 160 км/г.