Двухпавярховыя гарадскія цягнікі для Масквы

26 февраля 2014
Першы выпуск на беларуска-швейцарскім заводзе па вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электратранспарту ў Фаніпалі стартуе ў сакавіку. Рэалізацыя гэтага інавацыйнага праекта сёння абмяркоўвалася ва ўрадзе падчас сустрэчы Прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча з кіраўніком кампаніі Штадлер Петэрам Шпулерам. Першы заказ выканаюць для Масквы. Двухпавярховыя гарадскія цягнікі, створаныя па энергаэфектыўнай тэхналогіі, звяжуць тры аэрапорта з цэнтрам расійскай сталіцы.

Міхаіл Мясніковіч, Прэм'ер-міністр Беларусі: Мы вельмі рады, што тыя планы, якія мы намецілі ў перыяд закладкі капсулы ў падмурак будаўніцтва, рэалізуюцца дастаткова паспяхова. Тыя 16 тысяч квадратных метраў плошчаў, якія практычна ўведзеныя ў эксплуатацыю напрыканцы мінулага года, гэта істотны этап рэалізацыі гэтага цікавага інавацыйнага праекта.

Праект рэалізуецца шляхам паэтапнага будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю на працягу 2012-2016 гадоў завода і аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры.
Зараз 70 спецыялістаў з Беларусі праходзяць адпаведнае навучанне ў Швейцарыі. Хутка да іх далучацца яшчэ 50 чалавек. Усе яны вернуцца ў Беларусь напрыканцы сакавіка, каб пачаць сумесную работу са швейцарскімі калегамі.