Два залатыя медалі ў сыравараў цэнтральнага рэгіёна

19 мая 2016

Прэстыжныя ўзнагароды на міжнароднай выставе ў Расіі атрымаў Халопеніцкі сырзавод. 90% сваёй прадукцыі гэтае прадпрыемства пастаўляе на экспарт - у асноўным у буйныя гандлёвыя сеткі Масквы і Санкт-Пецярбурга. Зараз заключаюць новыя кантракты з іншымі рэгіёнамі Цэнтральнай Расіі.

Неўзабаве на прадпрыемстве працягнецца мадэрнізацыя абсталявання, каб зменшыць выдаткі на выраб прадукцыі.