Два моладзевыя экіпажы камбайнераў намалацілі тысячу тон збожжа

28 июля 2016

Рэкардсменамі сталі механізатары Аляксандр Кашыцкі і Дзмітрый Вараб'ёў. Агульная плошча ўбраных імі пасеваў перавысіла 250 гектараў. Другі экіпаж у складзе Дзяніса Стэльмашка і Канстанціна Саснока да мяжы ў тысячу тон прыйшоў другім. З поспехамі камбайнераў павіншаваў абласны камітэт БРСМ. Падарункі таксама ўручылі і маладому вадзіцелю Аляксандру Сысу. Яму ўдалося перавезці звыш тысячы тон збожжа новага ўраджаю.

Лепшыя моладзевыя экіпажы будуць таксама адзначаныя на абласных "Дажынках". Такая традыцыя ў рэгіёне існуе з мінулага года.