Два камбайнавыя экіпажы ў Мінскай вобласці сабралі 1000 тон збожжа і рапсу новага ураджаю

17 июля 2019
Ёсць першая тысяча! Сёння адразу два камбайнавыя экіпажы Клецкага раёна першымі ў Мінскай вобласці сабралі 1000 тон збожжа і рапсу новага ураджаю. У лідарах жніва Пётр Макрэцкі і Аляксандр Дзямідчык з гаспадаркі «Племянны завод Чырвоная Зорка» і Сяргей Касцюкевіч і Аляксандр Бурак з прадпрыемства «Кухчыцы». 

Клецкi раён у лідарах гэтай уборачнай кампаніі, з палёў убралі ўраджай ранніх збожжавых, зараз засекі актыўна запаўняюцца рапсам. Сярэдняя ўраджайнасць нягоршая за леташнія паказчыкі.

У гаспадарках вобласці тэмпы ўборкі складаюць 3-5% ад агульных плошчаў за дзень, паралельна вядзецца збор саломы з палёў, каб своечасова падрыхтаваць глебу да наступнага севу азімых.