"Дажынкі-2021" - у Віцебскай вобласці ўшаноўваюць лідараў уборачнай кампаніі

18 сентября 2021
У гэтыя хвіліны заслужаныя ўзнагароды атрымліваюць лідары ўборачнай пары  ў паўночным рэгіёне. Абласное свята "Дажынкі-2021" сабрала хлебаробаў у гарадскім пасёлку Шуміліна. Удзельнікаў і гасцей павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аграрыі Віцебшчыны сёлета  намалацілі 780 тысяч тон збожжа. Не лепшым чынам  на выніку адбілася надвор'е. Нягледзячы на складанасці, пэўны вынік быў дасягнуты, пад ураджай будучага года  закладзена насенне.


У Шуміліне да свята абнавілі больш за  100 аб'ектаў 


"Дажынкі" - гэта падстава не толькі адзначыць лепшых працаўнікоў сяла, але і навесці парадак да свята. Пасёлак да гэтага дня змяніўся. Абноўлена больш за 100 аб'ектаў:  у 17 шматкватэрных дамах праведзены капітальны рамонт, яшчэ ў 26 - бягучы. Мадэрнізаваны раённы цэнтр культуры, гарадскі парк.  Дзякуючы новаму абсталяванню першая школа пасёлка  стала школай будучыні. Вялікі падарунак атрымалі аматары спорту: абноўлены гарадскі стадыён, які з'яўляецца месцам трэніровак выхаванцаў  мясцовай СДЮШАР. 

Упрыгажэннем свята працаўнікоў сяла стаў кірмаш. Спецыяльна да "Дажынак"  з мукі новага ўраджаю кулінары спяклі 2-метровы каравай. Кожны раён прадэманстраваў на выставе  свой дажыначны сноп.