Давер інвестараў да Беларусі ўвесь час павышаецца

20 сентября 2019

Пра гэта сёння паведаміў член праўлення Лонданскага міжнароднага арбітражнага суда Дэвід Голдберг. Ён даў інтэрв'ю нашаму каналу на палях міжнароднага форуму. На яго думку, значную ролю іграе ўдзел краіны ў міжнародных дамовах аб абароне інвестыцый. Гэта адзін з фактараў паніжэння рызык. Міжнародны форум па вырашэнні спрэчак краін Усходняй Еўропы ў Мінску праводзіцца 4-ты раз. Штогод збірае больш за 200 гульцоў вышэйшай юрыдычнай лігі з 20 краін.