Дасягненні Беларусі. Легкавы аўтапрам

4 июля 2019

Чым прывабны айчынны легкавы аўтапрам для рынку ЕАЭС і якая ў ім доля беларускага? Дзякуючы чаму флагман айчыннага машынабудавання ўтрымлівае  лідзіруючыя пазіцыі ў свеце? І які попыт на наш электробус  - адказы на гэтыя пытанні ў нашым праекце "Дасягненні Беларусі".

Расказвае Вольга Анішчанка.

Беларуская эканоміка, так склалася, трымаецца на прамысловых гігантах. Фактычна на трох кітах. Нашы машыны (плюс нафтахімія і металургія) застаецца асновай прамысловасці. І чым больш паспяховая  гэтая індустрыя, тым вышэй наш дабрабыт. 

Але за моцнымі брэндамі - не толькі моцная краіна. Прадукцыя, якую ведаюць ва ўсіх кутках планеты (а гэта нашы МАЗы, гіганты-БелАЗы, трактары), стала нашым нацыянальным набыткам. І тут Беларусь трымае марку. 

А гэта ні многа  ні мала – сёмая частка сушы! І 80 % машын у агульным  аб'ёме гэтага рынку збіраюць у нашай сталіцы. А БелАЗ - гэта і ўвогуле траціна сусветных патрэбнасцяў у цяжкай кар'ернай тэхніцы. Утрымліваць вяршыні рэйтынгаў без інавацый сёння немагчыма. Усе цяперашнія машыны тэхналагічныя. А некаторыя нават цалкам гатовыя да самастойнай працы - кіруюць такімі ўзорамі на дыстанцыі. Высокія запыты ў свеце на экалагічны транспарт. І варта сказаць, што беларускі электробус не выпрабоўвае цяжкасцяў у пошуку свайго месца на знешніх рынках. 

Пачынае сваю гісторыю легкавы аўтапрам. Беларуска-кітайскі праект заўсёды называлі  занадта смелым, улічваючы ўзровень канкурэнцыі ў гэтай прамысловай нішы. Але Geely прыкметныя на нашых дарогах, а завод даў рабочыя месцы і зарплаты не толькі Барысаву, але і загрузіў працай сумежнікаў, якія робяць аўтамабіль усё больш беларускім. Дык колькі ж да мары - стаць паўнапраўнымі ўдзельнікамі галіны легкавога аўтапрама - рэпартаж з Барысава Яўгена Калаўра

Завод "БелДжы" адкрыўся ў 2017 годзе. Тым самым заявім: легкавому айчыннаму аўто быць. Першапачаткова на канвееры збіралі толькі 3 версіі і тры колеры. Сёння  лінейка значна шырэйшая. 180 мадыфікацый  і 7 колеравых варыяцый. На прапанову ёсць  і попыт - толькі ў першым квартале  кампанія прадала больш за 8 тысяч машын.

Паводле  статыстыкі - кожны трэці выраблены аўтамабіль застаецца ў Беларусі. Калі гаварыць у працэнтных суадносінах. То 80 %  новых аўтамабіляў набываюць фізічныя асобы. 20 % - арганізацыі.

Зараз тут за змену збіраюць да 100 штук, летась маглі асіліць  толькі 60. Кожныя 5 хвілін  з канвеера сыходзіць новы аўтамабіль. Прапануем свае легкавыя машыны і на экспарт. 

Генадзь Свідзерскі, генеральны дырэктар "БелДжы":  "Па геаграфіі паставак, у асноўным гэта Расійская Федэрацыя, і аб'ём экспарту ў бягучым годзе склаў каля 60 мільёнаў  долараў, ну і ёсць усе пастаўкі на ўнутраны рынак. Каля 180 мільёнаў  беларускіх  рублёў  склалі продажы сёлета   нашых аўтамабіляў па ўсіх мадыфікацыях".

Сёння "БелДжы"  вядзе перамовы з Украінай, Сербіяй, Літвой і Казахстанам. Супрацоўніцтва з гэтымі краінамі павінна пачацца ўжо ў наступным годзе. Зрэшты, у планах - больш глабальны рынак. 

Нань Шэнлян,  генеральны дырэктар Geely international corparation: "Беларуска-кітайская каманда шмат укладвае сіл у гэты завод. Я задаволены, я бачу вынік. Мы працягнем умацоўваць штодзённую работу  беларускага завода, будзем нарошчваць аб'ёмы вытворчасці і продажаў. Прыярытэт не столькі мясцовы рынак - ён сапраўды невялікі. Рынак ЕАЭС – вось  што сёння ў нашых інтарэсах у гэтым рэгіёне. А потым, безумоўна, гатовыя выйсці на Еўропу".

Сёння на заводзе ўжо працуе больш як 1300  чалавек. Аднак колькасць будзе расці. З пачатку наступнага года прадпрыемства плануе працаваць у дзве змены. Мэта - вырабляць да 25 тысяч аўтамабіляў за год. Што датычыцца  імпартазамяшчэння, то адзнаку  50 % айчынных запчастак пераадолелі ўжо даўно, аднак лічба можа быць больш. Размова  ідзе пра вытворчасць айчынных шыбаў, стартараў і амартызатараў. Зрэшты, апроч новых запчастак, хутка лінейка папоўніцца і інавацыйнай моладзевай мадэллю аўто. Пакуль яна распрацоўваецца. Усе сакрэты не раскрываюць. Але ў канцы года плануюць ужо пратэсціраваць, каб у наступным  прапанаваць пакупнікам. 

Амбіцый нашым прамыслоўцам, вядома, не займаць. І новыя рынкі,  а іх у мінулым годзе  было больш за 20,   маркер таго, што нават пры няпростай знешняй кан'юнктуры работа на вынік будзе эфектыўнай. А абарона ад любых крызісаў - зрабіць лепш, чым у канкурэнтаў. Сплаў традыцый і інавацый - гэта і ёсць наш прадукт, які ведаюць шматлікія цяжкавагавікі сусветнай эканомікі.