Дагавор, які дазволіць павялічыць тавараабарот паміж Карэяй і Беларуссю, падпісалі ў Мінску

13 сентября 2018

Дагавор, які дазволіць павялічыць тавараабарот паміж Карэяй і Беларуссю, падпісалі ў Мінску інстытуты па сертыфікацыі бытавой і прамысловай прадукцыі. Гэта спросціць сістэму праверкі і пацверджання якасці і бяспекі тавараў, а значыць, і дастаўкі яе спажыўцу.

Стыў Янг, прадстаўнік Карэйскага інстытута выпрабаванняў і сертыфікацыі: "Зараз шмат пытанняў узнікае са зменай клімату. Іх імкнуцца вырашыць праз паніжэнне спажывання энергіі ўвазной і вырабленай тэхнікі. У вашай краіне органы па сертыфікацыі таксама разумеюць важнасць гэтай праблемы. Беларусь сёння ўспрымаюць цэнтрам тэхнічнага рэгулявання на постсавецкай прасторы пасля ўваходжання ў сілу нацыянальных патрабаванняў па энергаэфектыўнасці".

Нагадаем, нацыянальныя патрабаванні па энергаэфектыўнасці для бытавой і офіснай тэхнікі ўвайшлі ў сілу з ліпеня.