Добрасумленны гандаль і камфортныя тарыфы ў роўмінгу

22 декабря 2020
Аб добрасумленнай працы гандлёвых сетак, лічбавых рынках і сістэме менеджменту якасці ў кампаніях краін  ЕАЭС  гаварылі на грамадскай прыёмнай канкурэнтнага блока Еўразійскай эканамічнай камісіі. Пасяджэнне прайшло ў анлайн-фармаце. Да дыялогу запрасілі прадстаўнікоў антыманапольных ведамстваў, бізнесу і грамадскіх і некамерцыйных арганізацый.  Асаблівая ўвага - спыненню парушэнняў на трансмежных рынках і камфортным тарыфам у роўмінгу на тэрыторыі Еўразійскага саюза. Падрыхтаваны план, дзе будуць прапісаны ўмовы,  неабходныя для паніжэння кошту званкоў унутры ЕАЭС.

Адкрыты рынак

Бізнес цікавілі і навацыі па дзяржзакупках. Для вытворцаў  тканіны, абутку, пагрузчыкаў аўтобусаў, аўтамабіляў, самазвалаў і халадзільнага абсталявання  зняты ўсе абмежаванні, і яны могуць удзельнічаць у тэндэрах на пастаўку сваіх тавараў у краіны "пяцёркі".