Да тысячы машын за год - Бабруйскаграмаш заключыць кантракт на пастаўку тэхнікі ва Узбекістан

30 июля 2019

Аб гэтым сёння дамовіліся на пленарным пасяджэнні І Форуму рэгіёнаў дзвюх  краін. Стаўка на паглыбленую кааперацыю. Вытворчасць падзеляць на дзве краіны - лакалізацыя каля 50 %. У цэлым, сельскагаспадарчая тэхніка ў сярэднеазіяцкай рэспубліцы карыстаецца вялікім попытам. Заказ ёсць і на беларускія трактары.

Вынікам дзелавой праграмы стануць міжрэгіянальныя пагадненні аб супрацоўніцтве і камерцыйныя кантракты на некалькі сотняў мільёнаў долараў. Па выніках года Беларусь і Узбекістан плануюць выйсці на тавараабарот у паўмільярда долараў.