Да канца года ў кожнага раёна Беларусі будзе свая праграма развіцця на 5 гадоў наперад

4 марта 2020
Некаторыя падыходы  абмеркавалі сёння на семінары прадстаўнікі Мінэканомікі, парламентарыі, эксперты і мясцовая вертыкаль. Галоўнае тут - не агульныя паказчыкі для ўсіх, а індывідуальны падыход з улікам вытворчага, сыравіннага, прыроднага і працоўнага патэнцыялу.

Гэта і будзе канкурэнтная перавага адной тэрыторыі над другой, дасць магчымасць зарабляць сваёй спецыялізацыяй і рэсурсамі і развівацца. Бо зараз павялічваецца дыферэнцыяцыя ў развіцці рэгіёнаў. І на такія перакосы трэба рэагаваць дзейснымі мерамі, каб і ўдалечыні ад вялікіх гарадоў ствараліся новыя рабочыя месцы ў розных сферах. 

Сёння размова ідзе аб новых цэнтрах эканамічнага росту  ў малых і вялікіх гарадах і мэтавых інвестыцыях пад іх. Важныя таксама  добрыя транспартныя зносіны, сучасная сувязь, укараненне новых сацыяльных стандартаў, а таксама  праца на ўдалёнцы і прасоўванне мясцовых брэндаў.