Для стабілізацыі цэн – падтрымка айчынных сельгасвытворцаў

18 июня 2015

Сёлета ў Мінскай вобласці арганізавана больш за дзве тысячы пунктаў продажу сезоннай садавіны, гародніны. Разам з тым наладжаны і продаж прахаладжальных напояў і марожанага. Асаблівая ўвага - гандлю на пляжах вобласці. Для адпачывальнікаў толькі ў Мінскім раёне адкрылася амаль сорак пунктаў грамадскага харчавання.

Рэжым працы такога выязнога гандлю не абмежаваны. Акрамя клубніц, фермеры прапаноўваюць агуркі і бульбу з уласных агародаў.