Дыпламат Ігар Петрышэнка аб дасягненнях Беларусі ў эканоміцы, гандлі і сувязях з братэрскай Расіяй

4 июля 2018

З асаблівай цікавасцю і пачуццём салідарнасці за святочнымі мерапрыемствамі ў Беларусі сачылі нашы суседзі - расіяне. Ва ўрачыстым парадзе ўзялі ўдзел вайскоўцы з Расіі. У страі прайшлі 175 дэсантнікаў. Упрыгажэннем свята стала і авіяцыя Заходняй ваеннай акругі. Ад ПКС Расіі ўдзельнічалі знішчальнікі Су-30, Су-34 і ўдарныя верталёты Ка-52.

У дзень нашага свята тэлеканал "Расія 24" трансліраваў інтэрв'ю з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Расійскай Федэрацыі Ігарам Петрышэнкам. Гаварылі аб дасягненнях у эканоміцы, гандлі, турыстычнай сферы, а таксама аб шматлікіх сувязях з братэрскай Расіяй.

У вялікім інтэрв'ю дыпламат распавёў аб прызнанні і ў Расіі, і ў свеце беларускай прамысловай і сельскагаспадарчай тэхнікі, аўтобусаў і электробусаў і, зразумела, вядомых брэндаў малочнай і кандытарскай галін.