АПК закрывае год з лічбай у 6,5 млрд долараў

19 января 2022

Новым рэкордам па выніках мінулага года адзначыўся экспарт беларускай сельгаспрадукцыі. Нягледзячы на санкцыі, АПК закрывае год з лічбай у 6,5 млрд долараў. І гэта амаль плюс 700 млн да ўзроўню 2020-га. Па выніках пяцігодкі плануецца дасягнуць лічбы ў 7 млрд. Пры гэтым унутраны рынак забяспечаны ўсім неабходным. Больш за тое, у продажы растуць аб'ёмы беларускага харчавання. А ўведзенае з 1 студзеня эмбарга на шэраг замежных тавараў стымулявала нашых вытворцаў. Сёння імпартазамяшчэнне абмяркоўвалі на буйным харчовым форуме рэтэйла і вытворцаў. Аліна Лапо раскажа падрабязнасці (відэа).