Пра ключавыя кірункі працы Банка развіцця Сяргей Румас распавёў у праекце "Размова ў Прэзідэнта"

16 февраля 2018

Больш падрабязна пра ключавыя кірункі працы Банка развіцця Сяргей Румас распавёў у праекце "Размова ў Прэзідэнта". Так, аб'ём сродкаў сямейнага капіталу ў Беларусі наблізіўся да паўмільярда долараў. Сяргей Румас асабліва адзначыў, што гэтыя сродкі працуюць у самых надзейных праектах: яны размешчаныя ў дзяржаўныя каштоўныя паперы і карпаратыўныя аблігацыі. Гэта забяспечвае іх безумоўную захаванасць.

Паспяховым кіраўнік Банка развіцця назваў працу холдынга, які аб'ядноўвае дрэваапрацоўчыя вытворчасці. Большасць прадпрыемстваў амаль цалкам загружаныя, у іншых - выразны план выхаду на рэнтабельную працу. Маштабных інвестыцый галіне ўжо не патрэбна, падкрэсліў Сяргей Румас. Больш за тое, сёння ў распрацоўцы запуск новай вытворчасці.