Дзясяткі інавацыйных распрацовак. Міжнародная выстава ТIBО-2018 адкрываецца ў Мінску

15 мая 2018

У Мінску сёння адкрываецца Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТIBО-2018.

Інавацыйныя распрацоўкі прадэманструюць 120 кампаній з 15-ці краін. Выстава стала паказчыкам патэнцыялу нашай краіны ў пытаннях гарманізацыі лічбавых рынкаў Еўразійскага эканамічнага cоюза, Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна і Еўрапейскага саюза.

Андрэа Віктарын, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі: "Мы бачым вялікую цікавасць Беларусі ў развіцці лічбавай эканомікі. Бачым тыя заканадаўчыя рашэнні, якія былі прынятыя. Мы вельмі задаволены тым, што можам супрацоўнічаць у гэтай сферы ў канструктыўным ручве. У чэрвені ў Мінску адбудзецца нефармальны міністэрскі дыялог краін "Усходняга партнёрства". На ім закрануць і пытанні развіцця лічбавай эканомікі".

Да канца тыдня ў рамках выставы ТIBО пройдуць саміты і форумы, круглыя сталы і прэзентацыі. Краіны - партнёры форуму - Казахстан і Азербайджан – падрыхтавалі нацыянальныя экспазіцыі. Акрамя таго, адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў на лепшы інавацыйны праект, стартап, лепшы беларускі інтэрнэт-рэсурс.