Танней за прыродны газ у тры разы

12 июня 2017

Еўрапейскія краіны купляюць тарфяныя брыкеты і пелеты для камінаў у дамах і вытворчасцяў, а айчынныя цэментныя заводы і камунальнікі дзякуючы тарфяному імпартазамяшчэнню зніжаюць валютныя выдаткі на куплю энерганосьбітаў. Як здабываюць торф на балотах, навошта Індыя заказала партыю брыкетаў з Ліды, па якім курсе эколагі прапануюць прадаваць кісларод з беларускіх балот?

Усе падрабязнасці ў Дзмітрыя Смірнова. Торф, які сёння здабываюць на Дакудаўскім радовішчы, утварыўся тут, калі ў Старажытным Егіпце ўжо стаялі піраміды. Дрэвы, якія раслі тысячы гадоў таму, сёння завод фарміруе ў брыкеты.

Сёння галоўная каштоўнасць гэтых тарфянікаў - энергетычная. Цвёрдае паліва, паводле слоў экспертаў, зараз самы танны энерганосьбіт у краіне. Брыкеты выйграюць эканамічную гонку ў нафты і прыроднага газу.

Падлікі, падобна, зацікавілі і еўрапейскіх партнёраў завода - геаграфія рынку брыкетаў, пелетаў і тарфяной сушанкі пашыраецца кожны год.

Гэты беларускі тарфавугальны брыкет ужо рыхтуюць да адгрузкі. Зусім хутка яго адправяць на экспарт - Літва, Латвія, Польшча і яшчэ некалькі еўрапейскіх краін. Дарэчы, выкарыстоўваюць гэта цвёрдае паліва не толькі ў энергетычных мэтах. Летась Індыя заказала некалькі тон для вытворчасці віскі.

І ўсё ж галоўны даход прадпрыемства ад продажу брыкетаў на вытворчасці, дзе выдатак паліва не проста вялікі, а вялізны. Структуры сферы ЖКГ і цэментныя заводы дзякуючы торфу эканомяць сёння валютныя рэсурсы, якія перш аддавалі на куплю прыроднага газу. Прадпрыемствы плануюць давесці куплю тарфяных энерганосьбітаў да 180 000 тон за год. Гэта толькі ў Гродзенскай вобласці.

Здабыча торфу - фактычна імпартазамяшчальны энергетычны праект. Для яго на лідскім заводзе пабудавана цэлая інфраструктура - ад вытворчасці брыкетаў да механізмаў, якія збіраюць торф на палях. Уся тэхніка спецыяльна распрацоўвалася і стваралася беларускімі інжынерамі для ўмоў гэтых чорных палёў. Тут нават чыгуначнае палатно пракладваюць спецыяльна ад гектара да гектара.

З эканомікай і энергетыкай цесна ўзаемадзейнічае яшчэ экалогія. Пасля закрыцця кожнай старой тарфяной карты ўся тэрыторыя затапліваецца - прадпрыемства імкнецца аднавіць парушаныя прыродныя сувязі. Сёння на такіх плошчах зноў гняздуюцца птушкі і расце трыснёг. Праўда, тарфяны пласт адновіцца не хутка - 1 міліметр за год. Навукоўцы сёння прапануюць нечаканы кампраміс - захаваць і балоты, і фінансавыя крыніцы.

Тыя, хто здабывае торф, падобна, таксама зазірнулі ў будучыню, таму што акрамя адкрыцця новых радовішчаў актыўна дыверсіфікуюць вытворчасць. Акрамя драўняных і трысняговых пелет распрацоўваюць турыстычныя маршруты і занятыя пошукам новых энергетычных ніш.