"Вёскі будучыні" з'явяцца ў Беларусі

30 ноября 2017

Над маштабным праектам развіцця сельскіх населеных пунктаў ужо працуюць усе профільныя міністэрствы. У кожнай вобласці вызначаны пілотныя аграгарадкі. Сёння гэта заявіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат парламента. Галоўная мэта - забяспечыць годны ўзровень жыцця на сяле і тым самым завабіць у глыбінку маладых спецыялістаў. Запрацаваць праект павінен ужо ў наступным годзе. Урад абяцае забяспечыць вяскоўцаў і зарплатамі. У сельскай гаспадарцы ў снежні яны ў сярэднім дарастуць да 700 рублёў. Не знятая і задача выхаду на тысячу. Яе будуць вырашаць на працягу наступнага года.

Асаблівую ўвагу ў Авальнай зале сёння надалі фінансавай падтрымцы сельгаспрадпрыемстваў. Каб гаспадаркі не траплялі ў пазыковую яму пад цяжарам узятых крэдытаў, прапанавана стварыць новыя крыніцы льготных пазык. Грошы накіруюць у адзін з банкаў, каб гаспадаркі маглі ўзяць крэдыт на бягучыя выдаткі па нізкіх стаўках.