Для павелічэння долі выкарыстання беларускага рубля важна стварыць прывабныя ўмовы для насельніцтва, заявіў 25 сакавіка намеснік старшыні Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц, прадстаўляючы ў Авальнай зале законапраект аб плацежных сістэмах і паслугах. Дэпутаты прынялі яго ў двух чытаннях. Дакумент дазволіць мінімізаваць наступствы санкцыйных абмежаванняў і створыць умовы для інтэграцыі з плацежнымі сістэмамі краін Еўразійскага эканамічнага саюза.
Насычаны парадак дня
У сённяшнім парадку дня Палаты прадстаўнікоў пяць пытанняў. Дэпутаты прынялі законапраекты аб трубаправодным транспарце і архіўнай справе, а таксама ратыфікавалі два міжнародныя пагадненні.













