Дэпутаты рыхтуюць папраўкі ў Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе

27 января 2020
Яшчэ адзін крок да агульнага еўразійскага рынку электраэнергіі! Дэпутаты рыхтуюць папраўкі ў Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Яны датычацца стварэння адзіных для краін "пяцёркі" правіл гандлю электраэнергіяй. Нагадаем, агульны рынак павінен быў стартаваць летам мінулага года. Але запуск адклалі  да стварэння ў 2025 годзе адзінага рынку газу (асноўнай сыравіны ў вытворчасці электраэнергіі). Гэта важная ўмова забеспячэння справядлівай канкурэнцыі вытворцаў краін "пяцёркі". За гэты час плануецца зблізіць нацыянальныя заканадаўствы - пакуль энергасістэмы краін - удзельнікаў ЕАЭС развіваюцца па розных мадэлях. 

Агульны рынак электраэнергіі - адзін з самых маштабных інтэграцыйных праектаў Саюза

Яго рэалізацыя забяспечыць роўны доступ да гандлю электраэнергіяй усім прадаўцам і пакупнікам з ЕАЭС. Гэта залог самых выгадных цэн і ўмоў для партнёраў па Еўразійскім саюзе. Беларускія дэпутаты плануюць ратыфікаваць дакумент на вясновай сесіі.