Дэпутаты гатовыя разгледзець стымулюючыя заканадаўчыя рашэнні для бізнесу

31 января 2020
Знізіць сабекошт прадукту дзякуючы ўкараненню высокіх тэхналогій. Дэпутаты гатовыя разгледзець стымулюючыя заканадаўчыя рашэнні для бізнесу, якія дазволяць ствараць тэхналагічную вытворчасць. Пра гэта сёння распавёў віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч, калі наведваў Парк высокіх тэхналогій. На гэтай пляцоўцы дэпутаты абмеркавалі развіццё індустрыі і перспектывы лічбавізацыі фінансавай сферы краіны. 

Валерый Міцкевіч, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Калі ёсць патрэбнасць у ажыццяўленні стымулюючых заканадаўчых рашэнняў, то мы можам гэта абмеркаваць. Але ў першую чаргу павінна быць ініцыятыва і жаданне сэканоміць, укараніць перадавую тэхналогію, прымусіць гэта немагчыма зрабіць". 

Паводле даследаванняў, галоўным бар'ерам пры ўкараненні інфармацыйных тэхналогій прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу завуць недахоп грошай і кваліфікаваных спецыялістаў. Сустрэча ўсіх зацікаўленых бакоў павінна дапамагчы выявіць і іншыя бар'еры і рызыкі лічбавізацыі, уключаючы заканадаўчыя, сацыяльна-эканамічныя і арганізацыйныя.