Дзень беларускай эканомікі пройдзе сёння ў Берліне

28 октября 2013

Міжнародныя дзелавыя агледзіны Беларусь арганізуе з 2005 года, і заўсёды нямецкі бок дэманструе відавочную патрэбнасць у агульным бізнесе. Тавараабарот паміж краінамі ўжо перавысіў 3,5 млрд долараў, а колькасць нямецкіх кампаній у Беларусі падыходзіць да паўсотні. Усе інвестпраекты, якія будуць заяўленыя, - з галіны стратэгічнай эканомікі з вялікім экспартным складальнікам дзякуючы ўмовам Адзінай эканамічнай прасторы і Мытнага саюза.


Так, Брэсцкая вобласць плануе прапанаваць праект па асваенні радовішча шкляных пяскоў, Віцебская - транспартна-лагістычны цэнтр у раёне аэрапорта Віцебск. Кожны рэгіён падрыхтаваў сваю праграму.