Дзелавыя колы Беларусі і Украіны падпісалі некалькі дзясяткаў дакументаў на суму больш за 500 мільёнаў долараў. Адкрылі і новыя кірункі супрацоўніцтва, што дазволіць пашырыць экспартны партфель. Умацавалі сувязі не толькі традыцыйна ў нафтахіміі і машынабудаванні. Пункты судакранання бізнес дзвюх краін знайшоў у будаўніцтве, лёгкай і харчовай прамысловасці. Сярод будучых прыярытэтных кірункаў для сумеснай працы інфраструктура, лагістыка і транспартныя калідоры. Эксперты не сумняваюцца, што II Форум рэгіёнаў у Жытоміры будзе ўраджайным на кантракты паміж бізнесам.
Прэзідэнты Беларусі і Украіны возьмуць удзел у II Форуме рэгіёнаў
У цэнтры Жытоміра працуе выстава буйнагабарытнай тэхнікі, дзе прадэманстравана прадукцыя беларускіх і ўкраінскіх прадпрыемстваў - усяго 75 экспанатаў, уключаючы навінкі. Вуліца Міхайлаўская - цэнтр прыцягнення рамеснікаў, мастакоў і музыкантаў. Некалькі дзён беларускія і ўкраінскія творцы будуць абменьвацца вопытам. Ключавы дзень II Форуму рэгіёнаў заўтра. У працы пляцоўкі возьмуць удзел прэзідэнты дзвюх краін.