У нашай краіне можа з'явіцца сумесны беларуска-расійскі завод па вырабе гідраізаляцыі для будаўнічай сферы. Сёння з дэлегацыяй Свярдлоўскай вобласці сустракаліся ў Савеце Міністраў. Як вынік, было падпісана пагадненне аб намерах стварэння вытворчасці. Тут жа падпісалі і яшчэ адзін дакумент - аб прымяненні расійскіх рухавікоў у вытворчасці цяжкавагавых машын пад маркай БелАЗ. На сустрэчы таксама абмеркавалі і іншыя праекты двухбаковага супрацоўніцтва. Міхаіл Мясніковіч прапанаваў губернатару Свярдлоўскай вобласці Яўгену Куйвашаву стварыць сумесны кластар па вытворчасці кар'ернай тэхнікі.














