Дэлегацыя Ульянаўскай вобласці наведвае Беларусь

21 сентября 2015

Працягваецца серыя візітаў дэлегацый расійскіх рэгіёнаў у Беларусь. На гэты раз чарга Ульянаўскай вобласці. На чале з губернатарам Сяргеем Марозавым у гасцей у Мінску запланаваныя сустрэчы па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага машынабудаванню. Гэта асноўны профіль Ульянаўскай вобласці, які складае больш за палову прамысловай вытворчасці рэгіёна.

Таксама дэлегацыя наведае кіруючыя кампаніі холдынгаў "Белкамунмаш" і "Аўтакампаненты", кампанію "Ізатопныя тэхналогіі" і Парк высокіх тэхналогій. А заўтра ў Гандлёва-прамысловай палаце пройдзе бізнес-форум Беларусі і Ульянаўскай вобласці.