Дэлегацыя Тамбоўскай вобласці прыбыла ў Беларусь

4 августа 2014

Дэлегацыя Тамбоўскай вобласці на чале з губернатарам Алегам Беціным прыбыла ў Беларусь. Кіраўнікі прамысловых і аграрных прадпрыемстваў расійскага рэгіёну наведаюць Мінскі трактарны завод, Амкадор, прымуць удзел у першым пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Тамбоўскай вобласці. Таксама запланаваны шэраг афіцыйных сустрэч.


Адзначым, гэта ўжо шостая дэлегацыя расійскіх рэгіёнаў з пачатку года, якую прымаюць у Мінску. Яраслаўль, Амурская вобласць, Мардовія, Калужская вобласць і 2 тыдні назад - Хабараўскі край. Развіццё інтэграцыйных сувязяў і кантактаў напроста - гэта найкарацейшы шлях для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.


Моцныя эканамічныя сувязі з рэгіёнамі ўносяць істотны ўклад і ў агульны беларуска-расійскі тавараабарот. З леташніх сарака мільёнаў долараў амаль палова - сямнаццаць мільёнаў - гэта беларускі экспарт.