Дэлегацыя Злучаных Штатаў ацаніла перавагі прадпрыемства "Штадлер" у Фаніпалі

3 марта 2020
Тэхналогію вытворчасці беларускіх цягнікоў для мінскага метро будуць пераймаць на заводзе "Штадлер" у амерыканскім горадзе Атланта. Прадстаўнічая дэлегацыя Злучаных Штатаў ацаніла перавагі прадпрыемства ў Фаніпалі. А сёння з працэсам зборкі вагонаў для мінскай падземкі азнаёмілі журналістаў. Прадпрыемства знаходзіцца ў свабоднай эканамічнай зоне ў Дзяржынскім раёне, які паказвае высокія вынікі як у прамысловай, так і ў сельскагаспадарчай дзейнасці. Надзея Сербіненка  працягне тэму.

Цэхі завода "Штадлер" у Фаніпалі, звычайна закрытыя для наведвальнікаў, сёння апынуліся пад пільным позіркам дзясятка журналістаў. Вынікі эканамічнай дзейнасці за мінулы год  і планы вытворчасці на 2020 – усе важныя лічбы перад камерамі і дыктафонамі назваў асабіста дырэктар завода  Філіп Брунер. Ён жа сёння і экскурсавод.

У ЗША будзе наладжана вытворчасць цягнікоў па прыкладзе завода ў Фаніпалі

Літаральна два тыдні таму завод у Фаніпалі наведала дэлегацыя з амерыканскага горада Атланта. У Беларусі іх зацікавілі новыя цягнікі, што ўжо месяц курсіруюць у Мінскім метрапалітэне. Справа ў тым, што тэхнічныя характарыстыкі цягнікоў у метрапалітэнах Мінска і Атланты падобныя, таму і новая вытворчасць (толькі ўжо ў ЗША) будзе наладжана па прыкладзе завода ў Фаніпалі. Увогуле супрацоўніцтва з Мінскім метрапалітэнам стала для завода асаблівым і іміджавым праектам.

"Штадлер Мінск" працуе над буйнымі заказамі для чыгунак Венгрыі, Славеніі, Азербайджана і Нарвегіі

Паралельна "Штадлер Мінск" працуе над буйнымі заказамі для чыгунак Венгрыі, Славеніі, Азербайджана і Нарвегіі. А ў красавіку ў Фаніпалі плануюць адкрыць новы завод ператваральнікаў. Дарэчы, "Штадлер" актыўна развіваецца і дзякуючы сваёй лакацыі. Ён знаходзіцца ў свабоднай эканамічнай зоне ў Дзяржынскім раёне, дзе на льготных умовах сваю дзейнасць ажыццяўляюць дзясяткі прадпрыемстваў. Увогуле ўвесь Дзяржынскі раён паказвае высокія вынікі як у прамысловай, так і ў сельскагаспадарчай дзейнасці.
Дзяржынскі раён уваходзіць у топ. Адна з такіх гаспадарак, дзе мы зараз і знаходзімся. Тут адна карова дае 35 літраў малака. Высокі паказчык – плённая праца ўсяго калектыву. 

Агракамбінат "Дзяржынскі" штогод нарошчвае тэмпы вытворчасці


Агракамбінат "Дзяржынскі", у склад якога ўваходзіць і гаспадарка "Вязынь", штогод нарошчвае тэмпы вытворчасці, у тым ліку мяса птушкі.
Тэмпы вытворчасці  малака, мяса, птушкі  ў Дзяржынскім раёне змяншаць не плануюць. У 2020 у раёне адкрываецца новая малочная ферма.