Дэлегацыя Магілёўскай вобласці з дзелавым візітам наведала Смаленскі рэгіён

3 апреля 2013

Адной эканомікай не абмежаваліся, губернатары закранулі тэмы адукацыі, навукі і мастацтва.


Аб чым дамовіліся, галоўныя лічбы і праекты - у рэпартажы Уладзіміра Сёмкіна.
Для самага маладога губернатара Расіі Аляксея Астроўскага гэта першая сустрэча з суседзямі на такім узроўні. Так што, тэм для гутарак знайшлося звышдастаткова. Лейтматывам сустрэчы было павелічэнне тавараабароту паміж двума рэгіёнамі. Абмеркаваўшы толькі некалькі пазіцый, вырашылі паставіць планку ў 300 мільёнаў долараў. Гэта прытым, што летась гэтая лічба склала без малога 180 мільёнаў.


Усяго было падпісана 13 пунктаў пагадненняў аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. Навука, культура, адукацыя. Адным з найважнейшых стала рашэнне аб стварэнні сумесных вытворчасцяў. Інавацыйных.


(Пётр Руднік, старшыня Магілёўскага аблвыканкама)


Асобна расійскі бок спыніўся на развіцці сельскай гаспадаркі і адраджэнні сяла. Гэтае пытанне актуальнае не толькі для Смаленскай вобласці, але і для Расіі ў цэлым. Вырашылі веласіпед не вынаходзіць, а скарыстацца каласальным беларускім вопытам у гэтых пытаннях.


(Аляксей Астроўскі, губернатар Смаленскай вобласці)


У склад дэлегацыі Магілёўскай вобласці, акрамя дзяржслужачых, увайшлі кіраўнікі буйных дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў. На кантактнай біржы яны без пасрэднікаў змаглі пагутарыць з расійскімі сецевікамі. І заключыць першыя пагадненні.


(Ігар Кананчук, дырэктар прадпрыемства па перапрацоўцы малака)


(Міхаіл Хортаў, дырэктар прадпрыемства па перапрацоўцы мяса)


Дарэчы, гэты візіт варта разглядаць некалькі шырэй, чым развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва толькі паміж двума рэгіёнамі.


Кіраўнік беларускай дэлегацыі назваў Смаленскую вобласць варотамі ў вялікую Расію. Рэгіён, праз які можна прадаваць свае тавары і на іншыя рынкі краіны-суседкі. Губернатар Смаленскай вобласці паабяцаў аказваць усялякую падтрымку ў прасоўванні беларускай прадукцыі.