Сёння ж дэлегацыя Хабараўскага края наведала Мінскі трактарны завод - у хуткім часе ў Далёкаўсходні рэгіён Расіі адправяцца новыя мадэлі беларускіх трактароў. Гаварылі таксама наконт развіцція сеткі сэрвісных цэнтраў на тэрыторыі расійскага рэгіёна. А ў інтэрв'ю журналістам нашага тэлеканала Вячаслаў Шпорт расказаў яшчэ пра адзін буйны сумесны праект - бакі разглядаюць магчымасць стварэння сумеснай вытворчасці ў малочнай галіне.
Візіт дэлегацыі Хабараўскага края працягваецца.














