Дэлегацыя са Шры-Ланкі пабывала на МАЗе

27 августа 2013

На Мінскім аўтамабільным заводзе сёння абмяркоўвалі магчымасць стварэння беларуска-шры-ланкійскага прадпрыемства па зборы аўтамабіляў. На чале з прэзідэнтам Махінда Раджапакса азнаёміліся з новымі ўзорамі тэхнікі і працай аўтазборачнага цэха. Паводле слоў спецыялістаў, калі кантракт на стварэнне сумеснага прадпрыемства будзе падпісаны - у МАЗа з'явіцца магчымасць бяспошлінна рэалізоўваць тэхніку ў Афганістан, Бангладэш, Індыю, Мальдывы, Непал і Пакістан. Паводле падлікаў экспертаў, беларуска-шры-ланкійскі завод па зборы аўтамабіляў зможа выпускаць да 300 адзінак тэхнікі за год. Пасля наведвання МАЗа прадстаўнікі шры-ланкійскай дэлегацыі адправіліся на Мінскі трактарны завод.