Гасцей з паўднёва-ўсходняй краіны сёння сустракалі і на Мінскім трактарным заводзе. Дэлегацыя выказала зацікаўленасць у павелічэнні паставак нашай тэхнікі. Кліматычныя ўмовы Інданезіі патрабуюць асаблівай падрыхтоўкі, якую на мінскім канвееры ўжо практыкуюць. Кабіны з сонцаахоўным тэнтам, кандыцыянеры, устойлівыя да высокіх тэмператур гумовыя дэталі - аналагічныя партыі МТЗ ужо адгружаў у гарачыя краіны.
Аляксандр Казакевіч, начальнік упраўлення папулярызацыі і рэалізацыі прадукцыі ў краіны далёкага замежжа ААТ "Мінскі трактарны завод": "Тыя пастаўкі, якія мы ажыццявілі, гэта пастаўкі пілотных партый прадукту для таго, каб максімальна паўнавартасна ацаніць патрабаванні рынку. Тая зваротная сувязь, якую мы атрымалі, дазваляе нам разлічваць на паспяховае ўваходжанне і захаванне прысутнасці на рынку".
Ірман Гусман, спікер савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Інданезіі: "Мы ведаем, што Беларусь валодае шматгадовым вопытам у трактарабудаванні, і мы, безумоўна, плануем выкарыстаць гэты вопыт. Зараз Інданезія пачынае маштабную мадэрнізацыю сельскагаспадарчай вытворчасці, якая пакуль што адстае ад сусветных лідараў. Нам неабходна вырашаць складаныя пытанні, звязаныя з харчовай бяспекай. І для дасягнення гэтых мэтаў нам неабходныя самыя перадавыя тэхналогіі і самая перспектыўная тэхніка".
Акрамя сучаснай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, дэлегатаў з Інданезіі цікавіць і наша гісторыя. Сёння госці наведалі Музей Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя ярка дэманструе страты і заслугі Беларусі перад сусветнай супольнасцю. Прадстаўнікі Інданэзіі высока ацанілі ўклад у перамогу над фашызмам і беражлівае стаўленне да памяці аб вайне.













