Дэлегацыя з Чунціна наведвае Мінск з афіцыйным візітам

13 июля 2018

Беларусь умацоўвае міжрэгіянальныя кантакты з кітайскімі правінцыямі. Сёння гэты курс пацвердзілі ва ўрадзе, прымаючы дэлегацыю горада Чунцін. Ён вядомы тым, што тут адкрыты першы ў Кітаі магазін беларускай прадукцыі. Да таго ж, гэта цэнтр чыгуначных зносін Кітая з Еўропай. Гэты факт аказвае прыкметны ўплыў на развіццё гандлю паміж краінамі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін адзначыў: інтарэс Беларусі - не толькі ў плоскасці нарошчвання транзіту па маршруце "Адзін пояс і адзін шлях", але і супрацоўніцтва ў сферы турызму, а таксама стварэння сумесных вытворчасцяў у парку "Вялікі камень". Кампаніі Чунціна могуць стаць рэзідэнтамі гэтай эканамічнай зоны. Дарэчы, ужо заўтра дэлегацыя наведае індустрыяльны парк, каб азнаёміцца з умовамі вядзення бізнесу на яго пляцоўцы.