Дэлегацыя Егіпта наведала Цэнтр беспілотных комплексаў Акадэміі навук

16 ноября 2018

Беларускія беспілотнікі могуць выкарыстоўвацца для кантролю дзяржаўнай мяжы, нафтагазаправодаў і ліній электраперадачы ў Егіпце. Аб гэтым гаварылі сёння падчас наведвання дэлегацыяй гэтай краіны на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў Алі Абдэль Аль Саедам Цэнтра беспілотных комплексаў Акадэміі навук. Палітыку прадэманстравалі айчынныя лятальныя апараты грамадзянскай і ваеннай авіяцыі. Яны зарэкамендавалі сябе, у тым ліку, у геолагаразведцы, сельскай гаспадарцы і ў барацьбе з браканьерствам.

Дарэчы, беларускія тэхналогіі вытворчасці лятальных апаратаў ужо прымяняюцца ў Туркменістане і В'етнаме. Магчымыя кантракты з Егіптам дазволяць выйсці беларускім беспілотнікам на рынак афрыканскага кантынента.