Дэлегацыя Бангладэш прыбыла ў Беларусь

9 июля 2013

Мінск і Дака: новыя перспектывы беларуска-азіяцкага супрацоўніцтва. Дэлегацыя Бангладэш, якую ўзначальвае прэм'ер-міністр гэтай краіны, прыбыла ў Беларусь. Варта адзначыць, што гэта не знаёмства, а ўжо працяг кантактаў паміж краінамі. Знаёмства адбылося паўгода таму, падчас візіту ў гэтую краіну беларускай урадавай дэлегацыі.


Бангладэш - гэта накшталт тэра інкогніта для беларускага бізнесу. Краіна па тэрыторыі памерам з Мінскую вобласць, але з насельніцтвам 160 мільёнаў. Бангладэш уваходзіць ва ўмоўную Групу адзінаццаці - гэта краіны з эканомікай, якая хутка расце.


І Беларусь прадстаўляе вялікую цікавасць для азіяцкага бізнесу. У склад дэлегацыі Бангладэш уваходзяць прадстаўнікі 20 кампаній і карпарацый. У рамках візіту адбудзецца бізнес-форум.